Не важно, кто против тебя, если ты – лучший
Эрик Кантона
Оставить заявку
Ассоциация «Федерация пляжного футбола» Республики Беларусь
Меню
Группа Вконтакте
 
Международный рейтинг
Мировой рейтинг
Европейский рейтинг
1.
Brazil
3613
2.
Portugal
2634
3.
Iran
2413
4.
Russia
2129
5.
Italy
1886
22.
Morocco
578
23.
Argentina
571
24.
Belarus
546
25.
USA
522
26.
France
514
1.
Portugal
2634
2.
Russia
2129
3.
Italy
1886
4.
Switzerland
1585
5.
Spain
1003
6.
Poland
899
7.
Ukraine
775
8.
Belarus
546
9.
France
514
10.
Hungary
503
Полный рейтинг
Мультимедиа

Блог Валерыя Макарэвiча. Запiс першы

Напярэдаднi старту нашай зборнай у чарговым сезоне Еўралi наш сайт пачынае новы цiкавы праект. Весцi блог ласкава пагадзiўся адзiн з найлешных галкiпераў свету, варатар беларускай зборнай Валерый Макарэвiч. Далучайцеся – будзе займальна!

У дэбютным запiсы Валерый распавядае пра першую сустрэчу на кэмпе зборнай, падводзiць вынi чэмпiяната Беларусi i дзелiцца заўвагамi пра iспанскiх трэнераў нашай каманды.

— Першы дзень збору ўяўляе сабой непасрэдна сустрэчу ўсiх выклiканых гульцоў у прызначаны час, размяшчэнне ў гатэлi i знаёмства з раскладам запланаваных заняткаў. Вядома, некаторыя хлопцы даўно не бачылi адзiн аднаго і маюць магчымасць аб розным паразмаўляць. Гутаркі суправаджаюцца гучным рогатам,жартамі і кпінамі, але ў добраветлівым выглядзе. На гэтым ВТЗ мiнскiм хлопцам дазволена прыязджаць толькі на трэніроўкі, менавіта таму сустрэча адбылася ўжо на стадыёне. І, канешне, галоўнай тэмай абмяркоўванняў быў толькі што завершаны ўнутраны чэмпіянат. Рысу размовам падвёў як заўсёды востры на язык Іван Канстанцінаў: «Гэта ўжо гісторыя».

Калi крыху крануцца тэмы чэмпіяната, то, напэўна, гэта была самая складаная перамога для БАТЭ. Яшчэ ніколі наша каманда не была так блізка да паразы, бо менавіта гэтым словам можна назваць другое месца для БАТЭ. Аддаючы павагу нашаму суперніку па фіналу, трэба адзначыць, што яны годна супрацьстаялі. Можа калі і нахабна, але гэта футбол, дзе на шляху да перамогі ўсе сродкі добрыя. Зразумела, трэба аддаць належнае і нашай камадзе,я кая не разгубілася ў складаныя моманты, згуртавалася і даказала, што не дарэмна з'яўляецца ўжо сямiразовым чэмпіёнам. Хачу выказаць падзяку ўсім без выключэння аднаклубнікам і камандам-удзельнікам. Было вельмі прыемна быць часткай, як казаў Ваня, ўжо гісторыі.

 

А зараз, калі мы ўжо ўсе ў складзе зборнай, трэба перанесці той дух супрацьстаяння на супернікаў нашай каманды. Зразумела, што гэта іншы ўзровень, але і мы не ляжым на канапах. Кожны развіваецца, удасканальвае свае моцныя бакі. З нецярпеннем чакаю гульняў, якiя маюць адбыцца! Здаецца, што ўжо прыйшла пара ставіць больш высокія мэты і дасягаць іх.

Такія высновы я раблю не без падставы. Мне здаецца,што з прызначэннем Ніка і Дарыа мы здольныя на ўсё. Мне вельмі падабаецца іх падыход і напрамак, у якім яны нас накіроўваюць. Вельмі важная рэч для мяне асабіста – гэта тое, што Дарыа вельмі досведны трэнер у рабоце з галкіперамi. У яго былі выдатныя icпанскія настаўнікі, па методыках якiх ён працуе з намі. Я думаю, што асобныя трэніроўкі для брамнiкаў будуць мець плён. Працуем шмат над тактыкай, нашы трэнеры хочуць, каб мы былі больш разнастайнымі, не глядзелі на гульню аднабакова. Яны напаўняюць нас ведамі аб тым, як дзейнічаць у розных выпадках, абставінах і гульнявых эпізодах. Інфармацыі вельмі шмат,засталося яе толькі засвоіць.

Падабаецца і тое, што нашы настаўнікі вельмі простыя ў зносінах, паводзяць сябе па-сяброўску. Ну і ў той жа час iспанцы вельмі патрабавальныя. Не дарэмна адным з першых словаў, якія яны засвоілі, было слова «давай». Яны вельмі добра разумеюць гумар. Напрыклад, да выхада Юры ў вобразе каня ў Слонiме аднесліся вельмі станоўча, пацешыляся выдатна.
 

Можа з гэтай нагоды пасля Юрыных сэйваў Ніка цяпер крычыць: «Буэна конья!»